Metallica прыйшла і ў свет кампутарных гульняў

Музыкі Metallica далі згоду на ўключэнне некалькіх сваіх класічных кампазіцый у саўндтрэк да кампутарнай гульні «Rock Band» кампаніі Harmonix, якая занімаецца распрацоўкай і выпускам музычных гульняў для Playstations і Xbox 360. Для гульні дакладна падыйдзе песня Metallica «Enter Sandman», якую паспрабуюць узнавіць пачынаючыя музыкі-геймеры. Мэта гульні – скласці музычны гурт з чатырох удзельнікаў – гітарыста, басіста, бубнача і вакаліста, кожны з якіх выконвае заданні ў выглядзе вядомых песень.

Гуляць ў «Rock Band» можна як у онлайнавам, так і оффлайнавам рэжыме.

Апроч песен Metallica, у «Rock Band» таксама выкарыстоўваюцца кампазіцыі Weezer «Say It Ain't So», Nirvana «In Bloom», Blue Oyster Cult «Don't Fear The Reaper», The Who «Won't Get Fooled Again» і шмат іншых. Мяркуецца, што надалей карыстальнікі змогуць пампаваць гэтыя песні і альбомы онлайн.

«Metallica – адзін з самых улюбёных па ўсім свеце гуртоў, альбомы гэтага калектыву вызначылі развіццё сучаснага хард-кору і хэві-метал, - лічыць выканаўчы дырэктар Harmonix Алекс Рыгапулас. - Rock Band дазволіць геймерам віртуальна паджэміць з вядомымі музыкмі і, у нейкім сэнсе, нават стаць імі, прайшоўшы разам з гуртом доўгі творчы шлях ад навічкоў да аднаго з самых паважаных гуртоў сучаснасці”.

Гульня «Rock Band» будзе выпушчана напрыканцы гэтага года.