Metallica распачала турнэ і запусціла сайт

28 траўня канцэртам у польскіх Катавіцах стартавала еўрапейскае турнэ гурта Metallica, якое праходзіць у падтрымку сёлетняга студыйнага альбома. Падчас двухгадзіннага выступу музыкі выканалі каля дваццаці сваіх самых вядомых песень, не прадставіўшы пры гэтым ніводнай свежай кампазіцыі.

Дадам, што за тры летнія месяцы Metallica адыграе каля 20 канцэртаў. Падчас гэтага тура легендарны квартэт ізноў наведае Расію.

Тым часам, са стартам гастроляў пачаў працаваць і новы сайт MissionMetallica, прысвечаны новаму альбому гурта.

Цяпер на сайце можна пазнаёміцца з хронікай студыйных сесій гурта і навінамі з жыцця калектыву, якія расказваюць самі музыкі. У далейшым тут будуць выкладацца і песні з новага альбома – аднак яны будуць даступныя толькі ўдзельнікам фан-клуба.

Нагадаем, што назва паслядоўніка «St. Anger» 2004-га года пакуль захоўваюцца ў сакрэце.

Папярэдняй датай выхаду дыску называюць верасень гэтага года.

Фота: muzyka.gery.p