Метро спынялася на 20 хвілін з-за паломкі

Першая лінія Мінскага метрапалітэна сёння не працавала 20 хвілін, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-афіцэр АУС па ахове сталічнай падземкі Арцём Гарашэвіч. Прэс-афіцэр падкрэсліў, што ніякіх сур'ёзных інцыдэнтаў не было. Рух спыняўся з-за тэхнічнай паломкі на перагоне паміж станцыямі "Акадэмія навук" і "Парк чалюскінцаў".

Цяпер метро працуе ў звычайным рэжыме.