Мезін пакрытыкаваў Фрэйзера

Адказваючы на пытанні журналіста газеты “Прессбол”, варатар зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Мезін пакрытыкаваў трэнера каманды Курта Фрэйзера.
На пытанне ці быў карысны трэнінг-кэмп, дзе гульцам была прадстаўлена шырокая забаўляльная праграма, галкіпер у прыватнасці адказаў: “Усё гэта, можа, і гуртуе каманду, але мне падаецца, што гэтым разам у нас атрымаўся невялікі перабор.

Першыя дні было нармалёва, аднак потым ужо нікуды ісці не хацелася. З раніцы пасля трэніровак стамляешся, а ў абед з-за гэтых акцый не адпачыць, не паспаць. Нібыта нават на байдарках павінны былі катацца.

Да таго ж, калі мы гулялі ў пейнтбол, было вельмі халодна і асаблівай весялосці не атрымалася. Яно прыемна пастраляць, але многія элементарна змерзлі”.

Па матэрыялах газеты “Прессбол”