Міхаэль Шумахер збіў пешахода ў Англіі
Сяміразовы чэмпіён свету ў Формуле 1 Міхаэль Шумахер збіў пешахода. Гоншчык спяшаўся на ўласны самалёт на паўднёвым усходзе Англіі.
Пацярпеламу пашанцавала — ён не вельмі цяжка пашкодзіў нагу. Паводле яго слоў, пасля здарэння Шумахер выйшаў з машыны і пачаў крычаць на збітага. Затым прыехала паліцыя і пачала дапытваць кіроўцу, было зроблена некалькі тэстаў.
Калі яны зразумелі, што за рулём быў Міхаэль Шумахер, адразу яго адпусцілі. Шумахер з’ехаў, так і не папрасіўшы прабачэння ў пацярпелага, паведамляе “Прэсбол” са спасылкай на The Mirror.