Міхаіл Грабоўскі дапамог «Гамільтану» выйсці ў фінал АХЛ

Беларус Міхаіл Грабоўскі закінуў пераможную шайбу ў матчы, які забяспечыў «Гамільтану» ўдзел у фінале чэмпіянату АХЛ. «Гамільтан Бульдогс» у рамках паўфінальнай серыі (да чатырох перамог) плей-оф першынства АХЛ на сваёй пляцоўцы перамог «Чыкага Вулфз» — 3:1.

Вынік серыі — 4:1 на карысць «Гамільтана».

Прессбол