Міхаіл Грабоўскі вызначыўся ў пераможным матчы "Таронта"
Галявы пас беларуса Міхаіла Грабоўскага дапамог "Таронта" мінулай ноччу перамагчы ў гасцях "Флорыду" ў чэмпіянаце НХЛ — 6:4. Гэта другая запар перамога каманды і трэцяя — у чатырох апошніх матчах. Лідэрам "беларускага дэсанту" ў чэмпіянаце НХЛ па-ранейшаму з'яўляецца 25-гадовы форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі, які ў 24 матчах набраў 16 бамбардзірскіх балаў (4 закінутыя шайбы і 12 галявых перадачаў), адзначае БЕЛТА.