Міхаіл Грабоўскі зноў стаў лідэрам "беларускага дэсанту" ў НХЛ

Беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі зноў стаў лідэрам "беларускага дэсанту" ў НХЛ. Мінулай ноччу яго клуб "Таронта" нарэшце перамог. У гасцях каманда Грабоўскага выйграла ва ўладальніка Кубка Стэнлі "Пітсбурга" — 4:3. На рахунку беларуса адна галявая перадача. У Міхаіла Грабоўскага цяпер 25 ачкоў (7 закінутых шайбаў і 18 галявых перадачаў) у 40 матчах. У Андрэя Касціцына пасля 37 матчаў 24 ачкі (12 шайбаў і 12 перадачаў).