Міхаіл Саакашвілі ўвёў у Грузіі ваеннае становішча

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ўвёў у Грузіі ваеннае становішча. Ён заявіў, што прыняў такое рашэнне ў сувязі з "агрэсіяй Расіі супраць Грузіі", інфармуе ИТАР-ТАСС.
Паводле грузінскіх афіцыйных крыніц, над тэрыторыяй Грузіі ўжо збітыя 10 расійскіх самалётаў, якія ўдзельнічалі ў авіяналётах на гарады і вайсковыя аб'екты. Паводле папярэдняй інфармацыі, пілот збітага сёння раніцай Су-25 узяты ў палон грузінскімі вайскоўцамі, паведамляе Газета.ру.