Міхаіла Пашкевіча прывезлі ў суд Маскоўскага раёна Мінска

Грамадскага актывіста Міхаіла Пашкевіча прывезлі ў суд Маскоўскага раёна. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Твітары.
Нагадаем, Міхаіла затрымалі сёння раніцай у 4-ы раз за тыдзень. Усе папярэднія разы яго адпускалі пасля гутарак з супрацоўнікамі спецслужб.

Як стала вядома, Міхаіла Пашкевіча збіраюцца судзіць за пікет каля ізалятара на Акрэсціна 21 снежня.