Міхалевіч: Адносіны з Расіяй павінны будавацца на трывалай глебе
Канфлікт паміж прэзідэнтамі Расіі і Беларусі ніяк не адбіўся на беларускай унутрыпалітычнай сітуацыі. Такую думку выказаў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Алесь Міхалевіч. Напружанасць у беларуска-расійскіх адносінах — гэта праява "асабістай нелюбові" двух лідараў. Усе адносіны з Расіяй павінны будавацца на трывалай эканамічнай глебе, лічыць Міхалевіч.
6 кастрычніка ў Магілёве Алесь Міхалевіч узяў удзел у зборы подпісаў у падтрымку вылучэння сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта. Палітык і яго ініцыятыўная група не былі дапушчаны для збору подпісаў у інтэрнат Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова, паведамляе БелаПАН.