Міхалевіч быў заўважаны ў Кіеве?

Пра гэта паведамляе расійскі навінны партал newsland.ru. Цалкам верагодна, што Кіеў не з’яўляецца канчатковай кропкай маршруту Міхалевіча, адзначаецца ў публікацыі.

Нагадаем, раней паплечнікі апазіцыянера паведамлялі, што ён перасёк беларуска-польскую мяжу на дыпламатычным аўтамабілі аднаго з пасольстваў.

Між тым пашпарт Міхалевіча дагэтуль знаходзіцца ў следчага.

Памежнікі не фіксавалі перасячэння мяжы грамадзянінам з прозвішчам Міхалевіч. Праўда, Беларусь – удзельнік міжнародных канвенцый, на падставе якіх дыпламатычны транспарт мяжу перасякае без дагляду.