Міхалевіч папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі

Алесь Міхалевіч папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг, піша інтэнрэт-партал Сeskenoviny.

"Паводле інфармацыі, якую мы маем з Міністэрства ўнутраных спраў, ён ужо папрасіў прытулку ў Чэшскай рэспубліцы, – сказаў Шварцэнбэрг. – Я асабіста знаёмы са спадаром Міхалевічам і я перакананы, што Чэшская рэспубліка павінна даць яму прытулак, бо гэта адпавядае нашай традыцыі. Спадар Міхалевіч вызнае тыя самыя каштоўнасці, што і мы, і я шаную яго смеласць".

Раней былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч паведаміў у сваім аўдыёзвароце, што знаходзіцца па-за межамі Беларусі і што з ім усё добра. Алесь Міхалевіч з'яўляецца абвінавачаным па справе аб падзеях 19 снежня. 19 лютага яго выпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Пасля гэтага Аляксей Міхалевіч заявіў пра катаванні ў следчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў перад тым як выйсці з ізалятара на падпіску пра нявыезд.