Міхалевіч прадумвае, што рабіць у выпадку адмовы ў рэгістрацыі

Алесь Міхалевіч ужо заяўляе пра свае крокі ў выпадку, калі Цэнтравыбаркам яго не зарэгіструе. У сваім жывым дзённіку Міхалевіч піша, што разам з камандай падтрымае Рыгора Кастусёва. Аднак, калі так здарыцца, што і Кастусёва не зарэгіструюць, каманда вырашыла накіраваць усе сілы на назіранне, адзначае палітык.

Міхалевіч піша, што з Кастусёвым яны разыходзяцца толькі ў тактычных пытаннях. У стратэгічным жа плане імкнуццая да адной мэты - ўзмацнення палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларусі. Таму такая падтрымка будзе найбольш лагічнай, тлумачыць палітык.

Міхалевіч: "Актыўна падтрымліваць іншых кандыдатаў, шэраг з якіх не хавае сваіх прарасейскіх пазіцый, наша каманда не можа. Таму застанецца засяродзіцца на назіранні".