Міхалевіч ужо ў Празе?
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, які ўцёк ад беларускіх спецслужбаў, ужо знаходзіцца ў сталіцы Чэхіі - Празе.
Пра гэта стала вядома карэспандэнту навінавага партала UDF.BY.
Па інфармацыі партала, уцякач дабіраўся да Чэхіі праз Расію і Ўкраіну.
Тым самым пацвердзілася інфармацыя, што Алеся Міхалевіча бачылі ў кіеўскім аэрапорце "Барыспаль". Адтуль палітык і накіраваўся ў сталіцу Чэхіі.