Міхалевіч выпісаў газеты на СІЗА КДБ

Алесь сцісла апісвае свой турэмны быт, паведамляе, што на атрыманы грашовы перавод набыў кнігу і аформіў падпіску на газеты.

Адзін з лістоў ён напісаў на рускай мове. "Мабыць, яны не ведаюць беларускай і аддаюць на пераклад", — тлумачыць ён змену "стылю" жонцы.

Мілана радая, што ў апошніх лістах пазнае і почырк, і манеру пісьма Алеся, у адрозненне ад першага атрыманага паведамлення, якое напужала яе.

Горай ідуць справы са зваротнай сувяззю. "З 5 студзеня я адправіла мужу 11 заказных лістоў, а дайшоў пакуль толькі адзін", — кажа Мілана.