Міхалевіча перавялі пад варту МУС

Агееў не стаў каментаваць для Еўрарадыё гэтую падзею, бо прычыны пераводу не ведае.

Між тым, следчыя дзеянні ў дачыненні да Міхалевіча выглядаюць актыўнымі.Сёння супрацоўнікі КДБ агледзелі "Шкоду-Феліцыю", якая яму належыць, адкапаўшы аўто з-пад снегу ў двары дома, дзе жывуць Міхалевічы.