Міхась Пашкевіч выйшаў на волю

Яго асудзілі 27 снежня ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы за ўдзел ў пікеце 21 снежня каля сцен СІЗА на Акрэсціна ў падтрымку арыштаваных дэманстрантаў. Актывіст АГП адбыў за кратамі 15 сутак.

Як распавёў Пашкевіч у жывым эфіры Еўрарадыё, яго вызвалілі а 9-й гадзіне раніцы, роўна праз 15 сутак пасля затрымання. На выхадзе з Акрэсціна актывіста сустракалі сябры.
Міхась Пашкевіч адзначыў, што апошні раз адбываў там тэрмін арышту 2,5 гады таму і ніякіх асаблівых зменаў не заўважыў.