Мікалай Аўтуховіч галадае за кратамі ўжо два тыдні
Як паведамляе адвакат палітвязня Павел Сапелка, стан Мікалая Аўтуховіча пагоршыўся, ён знаходзіцца ў медчастцы следчага ізалятару. Радыё "Свабода" нагадвае, што 16 красавіка ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку ў мінскім следчым ізалятары. Ён патрабуе перадаць справу ў суд, або змяніць меру стрымання яму і яго калегам Юрыю Лявонаву і Ўладзіміру Асіпенку. Усіх трох арыштавалі 8 лютага ў Ваўкавыску і даставілі ў турму ў сталіцы. Іх падазраюць, у прыватнасці, у падпале маёмасьці чыноўнікаў у Ваўкавыску.