Мікалай Аўтуховіч узнагароджаны медалём Кастуся Каліноўскага
Мінскі гарадскі культурна-асветніцкі клуба "Спадчына" узнагародзіў Мікалая Аўтуховіча медалём Кастуся Каліноўскага. Паводле інфармацыі БелаПАН, гэтая ўзнагарода была дадзеная "за самаадданасць, асабістую мужнасць і ахвярнасць, шляхетныя паводзіны падчас судовага працэсу". Медаль і дыплом былі ўручаныя адвакату Аўтуховіча Паўлу Сапелку.
Нагадаем, у Вярхоўным судзе разглядаецца крымінальная справа Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі. Іх вінавацяць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту супраць намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко і былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Ўладзіміра Саўчанкі. Таксама іх вінавацяць у падпале хаты былога начальніка ваўкавыскай міліцыі Сяргея Кацубы ў 2004 годзе.