Мікалай Карачанцаў адсвяткуе 40-годдзе творчай дзейнасці

28 красавіка ў маскоўскім тэатры Ленком адбудзецца музычна-драматычны вечар Народнага артыста Расіі Мікалая Карачанцава, прысвечаны 40-годдзю яго творчай дзейнасці. Павіншаваць папулярнага акцёра прыйдуць яго калегі, сябры, зоркі эстрады. На вечарыне Карачанцаў будзе ў ролі ганаровага гледача, а госці будуць спяваць песні з рэпертуару акцёра.

Песню з Тыля на імпрэзе выканае Юрый Шаўчук. Раманс з Юноны і Авося, у якім амаль чвэрць стагоддзя Карачанцаў нязменна граў графа Разанава, прагучыць у выкананні дуэта - Тамары Гвердцытэлі і Дзмітрыя Дзюжава.

Чакаецца, што на канцэрце выступяць Іосіф Кабзон, Валерыя, Іна Чурыкава, ДЗмітрый Спевакоў, Віктар Ракаў. На вечарыне чакаецца і прэзентацыя двайнога дыска “Лепшыя песні ў выкананні Карачанцава”.

У Ленкоме Карачанцаў сыграў шмат роляў. Некаторыя з іх карысталіся такой папулярнасцю ў публікі, што не сыходзілі са сцэны па 15-20 гадоў. Так, з 1981 года з абавязковым аншлагам у Ленкоме ідзе спектакль “Юнона і Авось”.

На працягу апошніх трох гадоў Мікалай Карачанцаў не выходзіць на падмосткі Ленкома. У лютым 2005 года ў Маскве артыст патрапіў у аўтамабільную аварыю, у выніку якой атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Знакамітаму акцёру было зроблена некалькі аперацый.


Фота: www.e1.ru