Мікалай Кірычэнка думае сысці з пасады дырэктара Купалаўскага тэатра
Мікалай Кірычэнка "раздумвае" пра адстаўку з пасады дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра культуры Ўладзімір Рылатка 25 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Па яго словах, М.Кірычэнка разважае, "як выбудаваць далей сваю дарогу", бо ў будынку тэатра пачнецца рамонт. У новым сезоне Купалаўскі тэатр будзе размяшчацца на трох пляцоўках: Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў, клуба імя Дзяржынскага, клуба чыгуначнікаў, а таксама часам выкарыстоўваць невялікую тэатральную пляцоўку ЦК БРСМ.
Як адзначыў У.Рылатка, тэатр вядзе перамовы са шмат якімі рэжысёрамі і спадзяецца на пашырэнне супрацоўніцтва з Мікалаем Пінігіным.
БелаПАН
Як адзначыў У.Рылатка, тэатр вядзе перамовы са шмат якімі рэжысёрамі і спадзяецца на пашырэнне супрацоўніцтва з Мікалаем Пінігіным.
БелаПАН