Мікалай Лазавік чытае даклад місіі АБСЕ і рыхтуе свае аргументы
У Цэнтральнай выбарчай камісіі цяпер вывучаюць даклад і рыхтуюцца да сустрэчы з кіраўніком місіі АБСЕ спадаром Гертам Арэнсам. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік:
"Я па-дыяганалі яго пакуль праглядзеў. А цяпер буду чытаць даклад больш уважліва".
Тым не менш, спадар Лазавік пракаментаваў некаторыя факты, прыведзеныя ў дакладзе. Напрыклад пра тое, што ў некалькіх выпадках пратаколы вынікаў галасавання адпраўляліся не ў акруговыя выбарчыя камісіі, а ў мясцовыя выканкамы. Мікалай Лазавік мяркуе, што тут назіральнікі "не зусім правільна" зразумелі беларускія законы:
"Паводле закона, выбарчага кодэксу, пратакол прадастаўляецца ў акруговую выбарчую камісію і ў орган, які яе стварыў. Таму для азнаямлення ў выканкам копія пратаколу прадастаўляецца. Але гэта не значыць, што ён не падаецца ў акруговую камісію".
Цяпер ЦВК рыхтуецца да будучай сустрэчы з кіраўніком Місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Гертам Арэнсам:
"Мы будзем сустракацца са спадаром Арэнсам. І будзем абмяркоўваць усе спрэчныя пытанні, якія адлюстроўваюць, так бы мовіць, розныя пункты гледжання на нейкія факты. Іншае пытанне, калі выкладзены пункт гледжання, а самога факту няма, вось тут можа быць сур'ёзная размова".
Цалкам даклад Місіі АБСЕ можна паглядзець тут.
Фота - photo.bymedia.net