Мікі Рурк стане бацькам Конана-варвара

Галівудскі акцёр Мікі Рурк выканае ролю бацькі Конана-варвара ў рымейку знакамітага фільма “Конан”.  Роля самога кімерыйскага ваяра дасталася Джэйсану Мамоа (Jason Momoa), які здымаўся ў серыялах “Выратавальнікі Малібу” і “Зорная брама: Атлантыда”. Раней паведамлялася, што на гэтую ролю, акрамя Мамоа, прэтэндуюць зорка вампірскага серыяла "Змрок" Келан Латс (Kellan Lutz) і Джарэд Падалескі (Jared Padalecki) - вядомы па ролі ў серыяле "Звышнатуральнае" і рымейку "Пятніца 13".

Паводле сюжэта, Конан рушыць у далёкі паход, каб знайсці тых, хто забіў людзей з яго племені. Здымкі карціны пачнуцца 15 сакавіка 2010 года і будуць праходзіць пераважна ў Балгарыі. Бюджэт новага Конана складае $50 млн.

Фільм будзе ўжо трэцяй поўнаметражнай карцінай, прысвечанай персанажу кніг Роберта Эрвіна Говарда. Арыгінальныя фільмы пра прыгоды Конана-варвара былі знятыя ў 1982 і 1984 гадах (“Конан-варвар” і “Конан-разбуральнік”). Галоўную ролю ў карцінах выканаў Арнольд Шварцэнэгер.

Фота: scrapetv.com