Мікіта Шацілін выйшаў на волю

Мікіта Шацілін

Мікіта Шацілін / rozsliduvach.info

Мікіта Шацілін, сын кіраўніцы Місіі беларускіх дэмакратычных сілаў у Кіеве Святланы Шацілінай, выйшаў на волю. Відэа з ім з'явілася ў інтэрнэце.

Мікіта пацвярджае, што быў затрыманы 26 траўня. Аднак з панядзелка ўжо вяртаецца да выканання сваіх абавязкаў.

Каментаваць сваё затрыманне ён не стаў, спаслаўшыся на тое, што гэта забаронена законам.

Пра затрыманне Мікіты Шаціліна стала вядома зранку 29 траўня. Ва ўкраінскіх СМІ гэта звязвалі з ухілянцкімі схемамі. Яго маці Святлана Шаціліна паведаміла Еўрарадыё: "Адзінае, што я ведаю, што ён нібы вёз людзей з Кіева ў нейкае месца ва Украіне. І ёсць пытанне, што гэта за людзі і чаму ён іх вёз".

Мікіта Шацілін — ветэран вайны, удзельнік баявых дзеянняў з 2014 года. Ён удзельнічаў у баях за Ірпень і Барадзянку ў 2022-м, мае ордэн "За мужнасць" ІІІ ступені. З'яўляецца дэпутатам гарсавета Ірпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.