Міклашэвіч: Для санкцый Еўрасаюза няма прававых падставаў
Такую юрыдычную ацэнку даў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч. "Я супраць таго, каб прымаліся санкцыі Еўрасаюза, і для гэтага няма прававых падставаў. Праводзіліся выбары ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, законамі. Прэзідэнт з'яўляецца легітымным. Як грамадзянін я спадзяюся, што пераможа разумны сэнс і ніякія санкцыі адносна Беларусі прымацца не будуць", — заявіў Міклашэвіч.