"Мілан" стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў

Італьянскі футбольны клуб "Мілан" у сёмы раз у сваёй гісторыі стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЕФА. У фінале, які адбыўся на алімпійскім стадыёне ў Афінах, "Мілан" з лікам 2:1 абгуляў англійскі "Ліверпуль".

Гульня праходзіла з невялікай колькасцю галявых момантаў, і ўсе тры мяча былі забітыя ў канцоўках кожнага з таймаў. Абодва гала на рахунку Філіпа Інзагі.

Італьянцы ўзялі ў англічанаў рэванш за паражэнне ў фінале 2005 года, калі яны перамагалі з лікам 3:0, але не ўтрымалі перавагу і прайгралі ў серыі пенальці. Такім чынам, "Мілан" дадаў яшчэ адзін Кубак чэмпіёнаў да трафеяў, заваяваных раней у 1963, 1969, 1989, 1990, 1994 і 2003 гадах.

Па колькасці перамог у Лізе чэмпіёнаў італьянскі клуб саступае толькі мадрыдскаму "Рэалу", які выйграваў клубны чэмпіёнат Еўропы дзевяць разоў.

Lenta.ru