Мілана Міхалевіч: Алесь звязваўся са мной учора

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла яго жонка Мілана.

Паводле яе слоў, ён напісаў паведамленне, голасам не гаварыў. Алесь сказаў, што адмыслова не называе пакуль краіну, дзе знаходзіцца. "Алесь сказаў, што з ім усё добра. Папрасіў не хвалявацца, калі ён пару дзён не зможа выйсці на сувязь. Паабяцаў звязацца ў хуткім часе", - распавяла Мілана Міхалевіч.

Нагадаем, сёння з'явіўся аўдыёзварот Міхалевіча. Такім чынам ён адрэагаваў на абмеркаванне ў інтэрнэце таго, што ніхто даўно не чуў яго голас. Палітык распавёў, што з ім усё добра, а знаходзіцца ён за мяжой.

фота: "НН"