Мілане Міхалевіч забаранілі выязджаць за мяжу

Машыну, у якой ехала Мілана Міхалевіч, спынілі ў дзве гадзіны ночы ўжо за Баранавічамі. Супрацоўнік мясцовага КДБ азнаёміў Мілану з рашэннем "кампетэнтнага органа" пра забарону ёй у выездзе за мяжу, да прыняцця рашэння па справе мужа. Вярталася ў Мінск Мілана ў суправаджэнні мінімум пяці машынаў з 2-4 супрацоўнікамі спецслужб у кожнай.
Пра гэта ў сваім профілі на сацыяльных сетках паведаміў намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, Мілана Міхалевіч, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які знаходзіцца за кратамі, павінна была прыняць удзел у канферэнцыі па поствыбарнай сітуацыі ў Беларусі у польскім сейме 13 студзеня.

фота : "Наша Ніва"