Міліцыя абясшкодзіла беларуска-расійскі "Інтэрнацыянал"

Арганізаваная злачынная групоўка "Інтэрнацыянал", якая спецыялізавалася на заказных забойствах, абясшкоджаная ў Расіі. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Расіі Рашыд Нургаліеў. Па словах міністра, акрамя забойстваў, АЗГ "Інтэрнацыянал" спецыялізаваліся на пазапраўным абарачэнні баявой зброі, якую чальцы банды скрадалі з воінскіх частак Прыбалтыкі і прадавалі на тэрыторыі СНД. Лідэрам банды быў 50-гадовы грамадзянін Беларусі.

Крымінальная справа ў дачыненні чальцоў расійска-беларускай арганізаванай злачыннай групоўкі "Інтэрнацыянал" накіраваная ў суд, піша Газета.Ru.