Міліцыя адмаўляецца наладзіць сталае патруляванне ў Курапатах
Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама адмовіла ў арганізацыі сталага пешага патрулявання Курапатаў нарадамі ўнутраных войскаў. З такой прапановай праваахоўнікам выступіў старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Як адзначае ў сваім лісце намеснік начальніка Ўпраўлення ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, разглядаліся розныя варыняты вырашэння праблемы, "аднак з-за шэрагу аб'ектыўных прычынаў" забяспечыць ахову Курапатаў шляхам патрулявання няма магчымасці.
БелаПАН нагадвае, што праваахоўныя органы адначасова расследуюць тры крымінальных справы па фактах вандалізму на месцах пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
БелаПАН нагадвае, што праваахоўныя органы адначасова расследуюць тры крымінальных справы па фактах вандалізму на месцах пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.