Міліцыя будзе "адкатваць пальчыкі" ў жанчын?
Следам за масавай прымусовай дактыласкапіяй мужчын беларуская міліцыя можа ўзяцца за жанчын
Такім чынам, як распавядае Радыё "Свабода", працягваюцца пошукі вінаватых у выбуху ў Мінску ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года.
Міліцыянты дапытваюць жанчын як у міліцыі, так і наведваюць іх дома. Начальнік Фрунзенскага раёна Мінска Алег Гайдукевіч заявіў, што дактыласкапію пройдуць усе грамадзяне краіны для нацыянальнай базы звестак.
На працягу года міліцыянты правялі дактыласкапію мужчын: іх запрашалі ў ваенкаматы і там бралі адбіткі пальцаў. Цяпер ахоўнікі парадку атрымалі спісы жанчын і складаюць пратаколы апытання. Назіральнікі лічаць, што неўзабаве жанчын пачнуць выклікаць для дактыласкапіі.