Міліцыя будзе трымаць у таямніцы даты правядзення дзён цвярозасці

Міліцыя больш не будзе анансаваць даты правядзення ў краіне дзён цвярозасці.
Як заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС, палкоўнік Яўген Палудзень, такі крок мусіць даць большы эфект. Бо ў выпадку, калі пра будучы дзень цвярозасці ўсе ведаюць, некаторыя грамадзяне набываюць спіртныя напоі, каб пасля іх перапрадаваць, паведамляе "Інтэрфакс".