Міліцыя папярэджвае ўдзельнікаў мітынга

Міліцыя праз гукаўзмацняльнік папярэджвае ўдзельнікаў мітынга каля Акадэміі навук пра адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства. Яны прапануюць людзям ісці на Бангалор. Але, як паведаміў Еўрарадыё Лявон Баршчэўскі, ніхто туды ісці не збіраецца. Тым часам мітынг ужо блізкі да завяршэння.