Міліцыя перашкодзіла актывістам накарміць бяздомных
Міліцыя перашкодзіла актывістам партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) раздаць ежу і вопратку бяздомным ля Свята-Духава сабора ў Мінску.
Як паведаміла прэс-служба БХД, акцыя была запланавана на 16 гадзін 23 красавіка ў межах кампаніі "Наш адказ на крызіс".
За 15 хвілін да пачатку ля храма з`явілася міліцэйская машына. "Міліцыянеры разагналі ўсіх бамжоў. Потым нам удалося адшукаць некаторых, каб даць ім ежу і вопратку. Астатніх ці то запужалі, ці то некуды звезлі", — заявіў прадстаўнік партыі Дзяніс Кобрусеў.
"Мэта акцыі — даць іншым людзям прыклад таго, што дапамагчы бліжняму можа кожны, для гэтага не трэба мець шмат грошай", — сказаў прадстаўнік БХД.
Нагадаем, партыя імкнецца атрымаць рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі.