Міліцыя: "Правер сябе"

Міліцыя нагадвае, што ўказам прэзідэнта №643 зацверджанае Палажэнне аб банку дадзеных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежаванае.

Парада тычыцца ўсіх, хто падазрае, што ў яго могуць узнікнуць часовыя абмежаванні ў праве на выезд. Загадзя вырашыўшы ўсе праблемы з заканадаўствам, вы зможаце пазбегнуць стрэсавых сітуацый на мяжы, захаваць свой час, грошы і здароўе. Да гэтай парады міліцыі варта прыслухацца.