Міліцыя правярае аўтобусы, што едуць у Мінск

Аўтобусы, якія рухаюцца ў сталіцу з Гродна, правярае міліцыя. Супрацоўнікі міліцыі пытаюцца пра мэты паездкі і правяраюць у пасажыраў дакументы. Як паведаміла слухачка Еўрарадыё, іх пасажырскі аўтобус "Гродна — Мінск" міліцыя праверыла на выездзе з Гродна. Таксама міліцыянты спынілі яшчэ некалькі пасажырскіх аўтобусаў, кажа слухачка.

У гродзенскай міліцыі абвяргаюць факт праверкі аўтобусаў. Маўляў, ДАІ магло спыніць, але гэта мог быць адзінкавы выпадак. Нейкай планавай праверкі няма, тым больш няма ніякага адмысловага загаду. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкаму.