Міліцыя раскрыла абрабаванне аднаго з абменнікаў "Абсалютбанку"

Затрыманыя чацвёра падазраваных у рабаванні абменнага пункта "Абсалютбанку" ў сталічным універсаме "Цэнтральны". Пра гэта БелаПАНу паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Нагадаем, злачынства адбылося ўдзень 18 снежня 2009 года. Злачынцы выкралі з абменнага пункта прыкладна 55 млн рублёў.