Міліцыя разагнала моладзевы летнік у Івацэвіцкім раёне
Учора вечарам міліцыя разагнала моладзевы летнік у Івацэвіцкім раёне. Сябры “Моладзі БНФ” у колькасці 16 чалавек прыехалі ў Івацэвічы яшчэ 17 жніўня. Аднак ужо на вакзале іх сустрэлі міліцыянты, якія паведамілі, што
моладзь падазраецца… ў крадзяжы мабільных тэлефонаў. Мінчукам
настойліва раілі з’ехаць за межы Івацэвіцкага раёна, абяцалі, што ў
адваротным выпадку адпачынку ў іх не атрымаецца.
Міліцыянты прасачылі, дзе моладзь разбіла намётавае мястэчка - каля возера, недалёка ад сядзібы Касцюшкі і Косаўскага замку – і рэгулярна яе наведвалі.
Разам з супрацоўнікамі прыродааховы складалі пратаколы аб распальванні вогнішча ў забароненых месцах, прапаноўвалі з’ехаць. Але маладыя людзі вырашылі застацца да 19 жніўня. Пра тое, што адбылося пасля, “Еўрарадыё” распавёў удзельнік летніку Ілья Богдан:
“Учора дзесьці а 6-й гадзіне яны правялі даволі вялікую аперацыю, у якой былі задзейнічаныя 19 чалавек. З РАУС яны прыгналі аўтазак, даволі стары МАЗ…
Усіх нас туды пасадзілі, сказалі, што быў ананімны званок. На ўсіх 16 чалавек склалі пратаколы аб “дробным хуліганстве”, што мы разам ля возера лаяліся матам…”.
Спачатку затрыманую моладзь планавалі адправіць пад суд, але пасля івацэвіцкім праваахоўнікам прыйшоў іншы загад. Пасля складання пратаколаў усіх адпусцілі. Выезд сябраў “Моладзі БНФ” з Івацэвіч кантралявалі міліцыянты і людзі ў цывільным.