Міліцыя “шукае” Някляева, але пакуль безвынікова
Уладзіміра Някляева шукаюць, але пакуль ніякіх станоўчых вынікаў няма. Менавіта такую інфармацыю далі раніцай 20 снежня жонцы палітыка Вользе ў Кастрычніцкім РУУС. Але, па яе словах, пасля таго, як супрацоўнікі міліцыі прыехалі па яе выкліку ў шпіталь хуткай дапамогі, прынялі ад яе заяву аб выкраданні Някляева і перагаварылі з галоўным доктарам гэтай медычнай дапамогі, той выдаў жанчыне дзіўную даведку аб атрыманых яе мужам пашкоджаннях.
Вольга: “Ён (галоўны доктар шпіталя. – ЕРБ) сустракаўся са следчымі і адразу сказаў мне, што былі толькі ўдары. Глядзеў у вочы і хлусіў, бо перад гэтым ён казаў зусім іншае. І выдаў мне даведку, што там былі толькі ўдары”.
А зараз, кажа, і ўвогуле заяўляе, што Уладзімір Някляеў самастойна “выпісаўся” са шпіталя. Але, па словах Вольгі, гэта немагчыма. Па яе словах, калі ў шпіталь, яшчэ да знікнення з яго кандыдата ў прэзідэнты, прыехалі здымачныя групы дзяржаўных тэлеканалаў, галоўны доктар прапанаваў Някляеву даць ім інтэрв’ю. Той паспрабаваў устаць з ложка, але не здолеў утрымацца на нагах.