Міліцыя шукае сведкаў стральбы на МКАД
Здарэнне адбылося позна ўвечары ў сераду, 13 лістапада, у раёне вёскі Зацень.
Падчас руху па ўнутраным коле Мінскай кальцавой аўтадарогі ад праспекта Пераможцаў ў бок Даўгінаўскага тракта невядомая асоба страляла з салона аўтамабіля "Пежо-406" срэбнага колеру. У выніку, быў пашкоджаны "Mercedes-Benz C18".
Паводле характару пашкоджанняў праваахоўнікі высветлілі, што стралялі з пнеўматычнай зброі, адзначае прэс-служба сталічнай міліцыі.
Фота — minsknews.by