Міліцыя затрымала давераную асобу Рымашэўскага
24 лістапада міліцыянты затрымалі Алеся Кавальчука, калі той ехаў у Мінск па агітацыйныя матэрыялы.
Кавальчук прадстаўляе кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага на Мазыршчыне.
На выездзе з Мазыра машыну палітыка спынілі і папрасілі праехаць у мясцовую міліцыю. Пры гэтым у Кавальчука забралі дакументы, распавёў Еўрарадыё кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.
Рымашэўскі: "Толькі пасля таго, як ён даў некалькі інтэрв’ю журналістам, яго хуценька адпусцілі паводле загаду з Мінску".
Палітык адзначыў, што з гэтай нагоды звернецца ў ЦВК і АБСЕ. Рымашэўскі збіраецца надалей кантраляваць супрацьзаконныя дзеянні.