Міліцыя затрымала каля 70 удзельнікаў "бітвы падушкамі"

Увечары 15 ліпеня ў Мінску міліцыянты затрымалі каля 70 удзельнікаў "бітвы падушкамі". Акцыю, прымеркаваную да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы, гарадскія ўлады не дазволілі. Як нагадвае БелаПАН, моладзевае грамадскае аб'яднанне "Гісторыка" планавала правесці "бітву падушкамі" каля Нацыянальнай бібліятэкі. Перад пачаткам акцыі там ужо знаходзіліся аўтобусы са спецназам. Затрыманне ўдзельнікаў акцыі з падушкамі праводзілася каля бібліятэкі і ў метро.

Акцыю ўсё ж удалося правесці недалёка ад станцыі метро "Ўсход". Але адразу пасля гэтага арганізатары, у тым ліку і былы палітвязень Андрэй Кім, былі затрыманыя.


Фота: nn.by