Міліцыя затрымала ў Маскве каля 700 чалавек
У некаторых з іх міліцыянты забралі траўматычную і халодную зброю, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, што на гэты дзень абвяшчаліся масавыя бойкі расійскіх нацыяналістаў з "каўказцамі".
Па
словах міліцыянтаў, 420 чалавек затрыманыя каля Кіеўскага вакзала. Па
паведамленнях у інтэрнэце, тут намячалася несанкцыянаваная акцыя моладзі
і беспарадкі. Вялікія групы моладзі былі адсечаныя на подступах да
Кіеўскага вакзала.
З затрыманымі, якіх даставілі ў аддзяленні
міліцыі, праводзіцца і прафілактычная праца, з імі таксама працуюць
следчыя-дазнаўцы. Правапарадак каля Кіеўскага вакзала Масквы
забяспечваюць больш за тры тысячы міліцыянтаў і вайскоўцаў унутраных
войскаў.
Тым часам у цэнтры Масквы, у тым ліку каля Крамля і на
Манежнай плошчы, з'явіліся вайскоўцы ўнутраных войскаў, у тым ліку са
службовымі сабакамі.