Міліцыя затрымала ў Маскве каля 700 чалавек

У некаторых з іх міліцыянты забралі траўматычную і халодную зброю, паведамляе РІА "Новости". Нагадаем, што на гэты дзень абвяшчаліся масавыя бойкі расійскіх нацыяналістаў з "каўказцамі". Па словах міліцыянтаў, 420 чалавек затрыманыя каля Кіеўскага вакзала. Па паведамленнях у інтэрнэце, тут намячалася несанкцыянаваная акцыя моладзі і беспарадкі. Вялікія групы моладзі былі адсечаныя на подступах да Кіеўскага вакзала.

З затрыманымі, якіх даставілі ў аддзяленні міліцыі, праводзіцца і прафілактычная праца, з імі таксама працуюць следчыя-дазнаўцы. Правапарадак каля Кіеўскага вакзала Масквы забяспечваюць больш за тры тысячы міліцыянтаў і вайскоўцаў унутраных войскаў.

Тым часам у цэнтры Масквы, у тым ліку каля Крамля і на Манежнай плошчы, з'явіліся вайскоўцы ўнутраных войскаў, у тым ліку са службовымі сабакамі.