Міліцыя збівае апазіцыянераў (відэа)
Увечары 12 снежня на Кастрычніцкай плошчы Мінска прайшла несанкцыянаваная акцыя апазіцыі ў абарону беларускага суверэнітэту. Яна была прымеркавана да запланаванага на 13—14 снежня візіту ў Беларусь прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. У час выціскання прысутных з плошчы міліцыяй удзельнік акцыі Зміцер Федарук атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і вострую траўму жывата. Быў збіты лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.