Міліцыя знайшла расіянку, якая знікла ў Мінску

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі 49-гадовую расіянку Ірыну Канькову, зніклую 6 чэрвеня. Яе шукалі як праваахоўнікі, так і пошукава-выратавальны атрад "Анёл".

Як паведамляе БелаПАН, у міліцыі знікненне Каньковай патлумачылі побытавымі праблемамі. Падрабязнасцяў ні ГУУС, ні пашукавікі не паведамляюць.

Жанчына прыехала ў Мінск у госці да сына, які жыве на праспекце Пушкіна. Удзень 6 чэрвеня яна выйшла ў краму і знікла. Пры сабе расіянка не мела ні дакументаў, ні мабільніка. Знаёмых і іншых сваякоў у Мінску ў яе таксама няма.

Міліцыянты знайшлі зніклую 10 чэрвеня недалёка ад месца знікнення, на вуліцы Альшэўскага.