Міліцыянту выкруцілі палец у аршанскім медвыцвярэзніку

Супраціўленне міліцыянту ў медыцынскім выцвярэзніку аказаў жыхар Оршы.
Памочнік дзяжурнага гэтай установы папрасіў выкласці ўсе рэчы з кішэняў, паколькі так патрабуецца пры змяшчэнні на "начлег". Аднак мужчына не пажадаў гэта зрабіць, больш за тое, перашкаджаў асабістаму дагляду. У выніку выкруціў палец міліцыянту.

Як паведамляе газета "Звязда", за ўчыненне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў жыхар Оршы асуджаны на шэсць месяцаў пазбаўлення волі.