Міліцыянты канфіскавалі ў Гродне газету "Крыніца"

На аўтавакзале ў Гродне міліцыянты затрымалі Міколу Баўсюка - каардынатара аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У яго на руках былі асобнікі газеты "Крыніца", перадае Радыё Свабода.

Міколу Баўсюка даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Там у яго канфіскавалі каля ста асобнікаў газеты "Крыніца", каля сямідзесяці буклетаў выбарчай праграмы старшыні аргкамітэту БХД Віталя Рымашэўскага і некалькі дзясяткаў бланкаў для збору подпісаў аб перадачы каталікам былога кляштару ў Мінску. Міліцыянты склалі пратакол канфіскацыі друкаванай прадукцыі, пакінулі яе для дзесяцідзённай праверкі. Спадара Баўсюка адпусцілі.

Мікола Баўсюк меў намер распаўсюдзіць "Крыніцу" на сходзе абласной кааліцыі Аб’яднаных сілаў, што адбылася ў Гродне.