Міліцыянты не дазволілі вывезці бульбу ў Расію

У Чэрыкаве і Чэрыкаўскім раёне міліцыянты затрымалі некалькі грузаў бульбы, піша газета "Звязда".
А 4-й гадзіне раніцы 14 лістапада ў райцэнтры яны спынілі два аўтамабілі з бульбай. Агульная вага грузаў — амаль 20 тон. Аўтамабілямі кіравалі два жыхары горада Пятроўска Саратаўскай вобласці. Бульбу яны везлі без адпаведных дакументаў, таму цяпер праводзіцца праверка.

У той жа дзень а 9-й гадзіне раніцы на аўтадарозе Чэрыкаў—Краснаполле паблізу вёскі Лімень міліцыя затрымала яшчэ адзін аўтамабіль. У ім 33-гадовы грамадзянін Грузіі перавозіў 10 тон бульбы.